У Беларусі пачалася пасяўная кампанія

26 марта 2016

Першымі ў палі выйшлі земляробы паўднёвых рэгіёнаў краіны. Тэхніка практычна гатовая да вяснова-палявых прац - у глебу ўносяць удабрэнні, падкормліваюць азімыя і сеюць раннюю ярыну.

Расказвае Вікторыя Патоня: Вясновы дзень год корміць. Прытрымліваюцца гэтай народнай мудрасці і ў "Астрамечава". Тэхніка гатовая на 100%, людзі за зіму змаркоціліся па працы ў полі. Механізатар Уладзімір Рэзановіч сваю тэхніку да новага сезона рамантаваў асабіста. Трэці дзень сее піваварны ячмень, які, дарэчы, прадпрыемства паспяхова прадае. Спраўляцца з задачамі аграрыям тут дапамагаюць і сучасныя тэхналогіі.

З дапамогай разумнай сістэмы ў глебу ўносяцца і калійныя ўдабрэнні. Кожная гранула на рахунку.

Пакуль праца ў палях ідзе выбарачна. У нізіны тэхніку не пускае залішняя вільгаць. Масавая сяўба пачнецца, як толькі гэтаму будзе спрыяць надвор'е і ўстановяцца паўсюдна станоўчыя тэмпературы.

У Брэсцкай вобласці толькі ярыной плануюць засеяць больш як 400 тысяч гектараў. Але ўсё ж у шэрагу прадпрыемстваў ёсць праблема - недахоп фінансаў і гаручага. Каб выканаць тэхналогію і не зацягваць тэрміны пасяўной, паліва бяруць у доўг.

Ужо праз два тыдні аграрыі прыступяць да пасадкі цукровага бурака