У Беларусі ідзе актыўная ўборка збожжа

29 июля 2015

Аграрыі задалі добры тэмп. На сёння ўбраная пятая частка ўраджаю збожжа. Вага каравая - паўтара мільёна тон. Ураджайнасць - больш як 32 цэнтнеры з гектара. У лідарах паўднёвыя рэгіёны краіны. Затым ідзе Мінская вобласць - амаль 300 тысяч тон збожжа. Ледзь адстае Магілёўская і Гродзенская вобласці - 193 і 171 тысяч тон адпаведна. Паўночны рэгіён пакуль толькі паскарае тэмпы. Завяршыць жніво аграрыі Беларусі плануюць да сярэдзіны жніўня.