У Астане адкрылася выстава БеларусьЭкспа-2013

7 июня 2013
Беларусь і Казахстан гэтымі днямі рэалізуюць дамоўленасці, дасягнутыя на вышэйшым узроўні. У Астане адкрылася выстава БеларусьЭкспа-2013. Тут прапанаваная лепшая беларуская прадукцыя і навуковыя распрацоўкі. Упор зроблены на транспартна-лагістычны патэнцыял Беларусі. Ва ўмовах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы гэта ўнікальны спосаб паказаць казахстанскім грузаўладальнікам свой патэнцыял і ўзмацніць пазіцыі беларускай магістралі на рынку еўра-азіяцкіх грузавых перавозак. Асаблівую цікавасць у казахстанскіх аграрыяў выклікала прадукцыя сельскагаспадарчага машынабудавання.