Паспяховая эканоміка прадпрыемства - вынік правільных кіраўнічых рашэнняў

26 февраля 2015

Такое меркаванне выказаў сёння намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі падчас наведвання адкрытага акцыянернага таварыства "Камінтэрн". Мадэрнізацыя, якую на прадпрыемстве правялі летась, дазваляе штомесяц вырабляць каля 40 тысяч адзінак прадукцыі. Прыкладна чвэрць рэалізуецца на тэрыторыі Беларусі, дзе дзейнічаюць 15 фірмовых магазінаў. Вялікая частка прадукцыі ідзе на экспарт.  Сярод гандлёвых партнёраў - Расія, Азербайджан і краіны Цэнтральнай Еўропы. Ігар Бузоўскі ўпэўнены, што ў прадпрыемства добрыя перспектывы.

Ігар Бузоўскі дэталёва азнаёміўся з паэтапным працэсам стварэння мужчынскіх касцюмаў. Пагутарыў  з працоўнымі,  а таксама сустрэўся з кіраўніцтвам і інжынерна-тэхнічнымі работнікамі  прадпрыемства.