Убраць ураджай без страт - прыярытэтная задача беларускіх аграрыяў

2 сентября 2020
Мільён тон збожжа ўжо сабралі ў паўночным рэгіёне. На сёння ўбрана 90 працэнтаў плошчаў. Паводле падлікаў спецыялістаў, на полі яшчэ не меней за сто тысяч тон збожжа. Усяго некалькі пагодных дзён - і хлеб будзе сабраны цалкам. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю: у сярэднім убіраюць 31 цэнтнер з гектара, але асобныя палі з азімай пшаніцай даюць да сотні.  Паралельна са жнівом ідзе ўборка яравога рапсу і сяўба азімых збожжавых. 

Вольга Маслоўская працягне.