Уборачная кампанія ў Беларусі ў самым разгары

21 июля 2019

Апошнія дні хлебаробам дапамагае сонечнае і сухое надвор'е.

Без малога дзесяць працэнтаў палёў збожжа ўжо ўбралі ў Мінскай вобласці. Пакуль ураджай - больш за 100 тысяч тон збожжа. Камбайны выйшлі ў поле ў большасці раёнаў рэгіёна. Пры гэтым жніво рапсу  фактычна на фінішнай прамой - убрана 90 працэнтаў культуры. Зернесушыльныя комплексы перапрацавалі больш як 150 тысяч тон чорных зерняў. 

Разам з уборачнай аграрыі вобласці нарыхтоўваюць і кармавую базу. Зараз завяршаюць збор другога ўкосу травы - бялкова-злакавых культур.