У МАГАТЭ няма тэхнічных прэтэнзій да БелАЭС

4 марта 2020
Місія міжнароднага агенцтва падвяла вынікі сваёй працы ў нашай краіне. Інспекцыя выдала сем агульных рэкамендацый, а таксама адзначыла пяць станоўчых вопытаў, якія маглі б выкарыстаць іншыя краіны. Інфраструктурная праверка пацвердзіла гатоўнасць першага блока атамнай электрастанцыі да пуску. Канструктыўнае супрацоўніцтва з МАГАТЭ будзе працягвацца на ўсіх этапах дзейнасці атамнай станцыі, а таксама па іншых кірунках прымянення ядзерных тэхналогій у Беларусі. 

Вопыт і ацэнка сусветных экспертаў дазволіць стварыць бяспечную, эканамічна эфектыўную і экалагічную галіну, якая будзе служыць далейшаму развіццю краіны.