Цыклон унёс карэктывы ў працу аграрыяў

24 августа 2017

Усяго чатыры дзясятых плошчаў убрана за суткі ў Беларусі. На гэтую раніцу прырост складае 28 тысяч тон збожжа. Разам вага агульнага каравая - 7 мільёнаў 98 тысяч. Засталося асвоіць усяго 8 працэнтаў плошчаў. У паўночным рэгіёне краіны (Віцебскім) яшчэ трэба будзе сабраць ураджай з траціны палёў. На апошніх гектарах ідзе праца ў Гомельскай вобласці. Лідар па намалоце па-ранейшаму Мінская - на яе рахунку 1 мільён 802 тысячы тон збожжа.