Трэцяя вобласць-мільянер - Гродзенскі рэгіён

10 августа 2013

Аграрыі ўвайшлі ў самую аптымальную форму. Мяркуючы па лічбах, з дня на дзень Брэсцкая вобласць таксама перасягне запаветную планку. Тут сабрана амаль 920 тысяч тон. У лідарах па намалоце па-ранейшаму Міншчына. На рахунку аграрыяў рэгіёну - 1 мільён 292 тысячы тон збожжа. Віцебская вобласць набліжаецца да адзнакі ў 700 тысяч. Усяго па Беларусі сабрана амаль 5 мільёнаў 700 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 33,4 ц/га.