Гандлёва-лагістычны цэнтр Масква - Віцебск маюць намер стварыць у паўночнай акрузе расійскай сталіцы

13 мая 2013
Такая ідэя разглядалася яшчэ ў 2003 годзе. І вось сёння да гэтага пытання зноў вярнуліся падчас перамоў дэлегацыі Віцебскай вобласці з міністрам урада Масквы, кіраўніком дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязяў Сяргеем Чарамяным. Як заявіў губернатар Віцебскай вобласці Аляксандр Косінец, галоўная мэта праекта - выключыць доўгі пасрэдніцкі ланцужок у развіцці тавараправоднай сеткі. Вобласць ставіць на мэце давесці ў найбліжэйшы час тавараабарот з Масквой да $1 млрд долараў, такім чынам павялічыўшы яго больш чым у тры разы.