Свярдлоўская вобласць зацікаўлена ў інавацыйных распрацоўках з Беларуссю

15 октября 2014
Дэлегацыя Свярдлоўскай вобласці зацікаўлена ў сумесных інавацыйных распрацоўках з Беларуссю на базе Акадэміі навук. Аб гэтым заявіў расійскі губернатар Яўген Куйвашаў на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам. Таксама бакі зацікаўлены ў абмене вопытам у сферы вышэйшай і прафесійнай адукацыі. Па аб'ёме ўзаемнага тавараабароту Беларусь уваходзіць у дзясятку асноўных гандлёвых партнёраў Сярэдняга Урала.