Сталі вядомыя новыя падрабязнасці па справе аб забруджванні нафты ў трубаправодзе "Дружба"

7 мая 2019

Затрыманыя чатыры чалавекі. Гэта топ-менеджары кампаній "Нафтаперавалка", "Петранафта Актыў" і "Магістраль". Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расіі Святлана Пятрэнка, гэтыя прыватныя кампаніі ўлілі забруджаную сыравіну ў трубаправод, каб схаваць рэгулярныя крадзяжы нафты на суму не менш як мільярд расійскіх рублёў. Паводле інфармацыі, сыравіна выкрадалася на працягу 9 месяцаў, пачынаючы са  жніўня 2018-га. У пазбяганне раскрыцця злачыннага плана чацвёра падазроных наўмысна накіроўвалі ў вузел сліву ў Самарскай вобласці нафту са злучэннямі, якія ўтрымлівалі хлор. Зараз вінаватыя знаходзяцца ў следчым ізалятары. Таксама стала вядома, што Расія на заканадаўчым узроўні неўзабаве можа забараніць выкарыстанне ў нафтавай галіне хлорарганічных злучэнняў. Тым часам Мазырскі НПЗ у самы бліжэйшы час пачне перапрацоўку чыстай расійскай нафты. Яна паступіла на прадпрыемства 2 дні таму. Перш чым запусціць вытворчасць, неабходна правесці комплекснае прамыванне абсталявання ад забруджанай сыравіны, якая паступала на завод раней.