Спектр магчымасцяў для тых, хто пачынае сваю справу. Камандзіроўка па рэгіёнах краіны.

10 ноября 2019
Усё большы ўнёсак у агульную эканамічную скарбонку краіны  робіць малы і сярэдні бізнес. Сёння асаблівая ўвага надаецца адкрыццю новых вытворчасцяў у невялікіх населеных пунктах. Дарэчы, рэгіянальны парадак дня стане адным з галоўных на будучым Сусветным тыдні прадпрымальніцтва. 

Ён стартуе ў сярэдзіне лістапада. Беларусь далучыцца да гэтай глабальнай ініцыятывы ўжо  дзявяты раз. І ўпершыню на адзін дзень эпіцэнтр дзелавых падзей перамесціцца з Мінска ў Брэст. Так падкрэсляць важнасць стымулявання прыватнай ініцыятывы за межамі сталіцы.

Дарэчы, з пачатку года колькасць суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі вырасла на 12 тысяч. І многія з іх скарысталіся рознага роду падтрымкай, ці то бясплатныя курсы або крэдыты з ільготнай працэнтнай стаўкай. 

Якія праекты могуць разлічваць на фінансаванне ў першую чаргу? І як плануюць перафарматаваць дапамогу малому і сярэдняму бізнесу? Наш карэспандэнт Антон Малюта ў камандзіроўцы па рэгіёнах краіны вывучыў шырокі спектр магчымасцяў для тых, хто толькі пачынае сваю справу (відэа).