Сучасны малочна-таварны комплекс адкрыўся ў Віцебскім раёне

13 февраля 2020
Ён разлічаны на тысячу чатырыста кароў. На адной пляцоўцы - прасторныя памяшканні для ўтрымання жывёл, даільна-малочны блок, радзільнае аддзяленне. Тут жа ўзвялі чатырнаццаць траншэй для захоўвання кармоў. Таксама малочна-таварны комплекс абсталяваны спецыяльнай усталёўкай для сушкі арганікі. 

Уладзімір Машэра, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама: "Ферма з'яўляецца інавацыйным праектам Віцебскай вобласці. Прысутнічаюць усе сучасныя спосабы атрымання якаснага малака. Тэхналогія адпрацаваная. Сёння мы бачым, што будучыня менавіта за фермамі, якія маюць такія вось тэхналагічныя моманты". 

Рабочыя месцы на новым агракомплексе атрымалі пяцьдзясят чалавек. Увесну для работнікаў пачнуць будаваць шматкватэрны дом.