Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж В'етнамам і Мытным саюзам падпішуць у наступным годзе

2 декабря 2013
Пра гэта сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў падчас сустрэчы з намеснікам старшыні Нацыянальнага сходу В'етнама Хюінь Нгок Шонам. З падпісаннем дакумента краіны разлічваюць на значны рост тавараабароту і развіццё прамысловасці. Сёння В'етнам - гэта другі па значнасці гандлёвы партнёр Беларусі ў Паўднёва-Усходнім Азіяцкім рэгіёне. За апошнія 5 гадоў аб'ём узаемнага гандлю павялічыўся ўтрая. Пра тое, як гэтыя лічбы ў далейшым прымнажаць, гаворка ішла ўжо ў беларускім парламенце падчас сустрэчы гасцей са старшынёй Палаты прадстаўнікоў нашай краіны.