Швецыя зацікаўлена ў дзелавым супрацоўніцтве з прадпрыемствамі Мінскай вобласці

26 сентября 2018

Скандынаўскія дыпламаты і бізнесмены гэтымі днямі наведваюць заводы, наладжваюць кантакты. Канкрэтныя дамоўленасці і праекты абмяркуюць у канцы лістапада на беларуска-шведскім бізнес-форуме ў Стакгольме.

Аляксей Кандраценка з падрабязнасцямі. Добра знаёмыя для многіх тавары са Швецыі - аўтамабілі, тэхніка, прадметы інтэр'ера. Вядома, гэта далёка не ўсё. Зрэшты, эканоміка гэтай паўночнаеўрапейскай краіны, як і Беларусі, экспартаарыентаваная. А значыць, у нас нямала ўзаемных інтарэсаў.

Мінская вобласць гатова да больш прадукцыйнага супрацоўніцтва з Каралеўствам Швецыя. Гэты тэзіс напярэдадні стаў асноўным на перамовах у Мінаблвыканкаме. За намерамі стаяць канкрэтныя лічбы тавараабароту.

Сёння ж шведскія бізнесмены і дыпламаты пачалі дзелавое турнэ па беларускіх прадпрыемствах. Павышаная цікавасць да машынабудавання. І першы прыпынак - дзяржынскае прадпрыемства па вытворчасці камплектуючых для мабільнай тэхнікі. Заводу ёсць што прапанаваць як у плане ноу-хау, так і экспарту.

Скандынаўскія бізнесмены і прамыслоўцы праявілі цікавасць да розных сфер эканомікі Мінскай вобласці. Заказы пакуль на паперы, але і перспектыва практычнага супрацоўніцтва прыкметна.

Ужо заўтра па маршруце шведскай дэлегацыі - барысаўскі завод "Металіст", а таксама жодзінскі БелАЗ. У пятніцу госці наведаюць і пазнаёмяцца з прадукцыяй Слуцкага сыраробнага камбіната. У Слуцку ў раённай цэнтральнай бібліятэцы адкрыецца выстава "Швецыя вачыма беларусаў".