"Штадлер-Мінск" гатовы вырабляць лакаматывы для Малдовы

7 июня 2017

У Беларусі можа быць наладжаны выпуск прынцыпова новага для нашай краіны віду чыгуначнай тэхнікі. Лакаматывы на базе "Штадлер-Мінск" гатовыя вырабляць для Малдовы.

Пра гэта гаварылі сёння падчас візіту прэм'ер-міністра гэтай краіны на завод. На прадпрыемстве госць пазнаёміўся з найноўшымі тэхналогіямі вытворчасці рухомага саставу. Да электратранспарту ва ўсім свеце цікавасць высокая, і Малдова тут не выключэнне.

Візіт Паўла Філіпа працягнуўся перамовамі ў Парку высокіх тэхналогій. Развіццё IТ-галіны - адзін з прыярытэтаў у эканоміках дзвюх краін. Бакі абмеркавалі варыянты кааперацыі. У праграме візіту прэм'ера таксама Нацыянальная бібліятэка і перадавая гаспадарка "Азярыцкі-Агра".