Шэсць мільёнаў тон збожжа

2 августа 2014
Столькі на сёння намалацілі беларускія аграрыі. Ураджайнасць працягвае радаваць - амаль 40 цэнтнераў з гектара. А між тым мільённую мяжу па намалоце пераадолела Гомельская вобласць, далучыўшыся да Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай. Да запаветнай планкі наблізіўся і Магілёўскі рэгіён, дзе сабрана 931 тысяча тон ураджая. Спіс замыкае Віцебская вобласць - там амаль паўмільёна. У краіне ўбрана больш за 62% плошчаў. Сёлета аграрыі разлічваюць на рэкордны ўраджай з улікам кукурузы - каля 10 мільёнаў тон.