Ганна Карасёва ў праекце "Жанчыны і спорт"

19 мая 2021

Стаць мамай траіх дзяцей і пры гэтым застацца першакласнай спартсменкай. Гэта ўсё пра беларускую наезніцу Ганну Карасёву - лідара нацыянальнай каманды па конным спорце, пераможцу Кубка свету, шматразовую  чэмпіёнку Беларусі. Сёння яна - гераіня праекта "Жанчыны і спорт". Яшчэ маленькай дзяўчынкай Ганна ўбачыла білборд з запрашэннем у Ратамку і з тых часоў марыла працаваць з коньмі! Зараз яна адна з самых тытулаваных наезніц Беларусі і Еўропы і ўладальніца алімпійскай ліцэнзіі. 

Аб тым,  як конь ледзь не загубіў яе кар'еру, ледзь распачатую. Як Ганна заваёўвала медалі ў перапынках паміж нараджэннем дзяцей. І сакрэт шчаслівага сямейнага жыцця - у праекце "Жанчыны і спорт". Сёння пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".