Сельгасарганізацыі паскараюць тэмпы ўборкі зерневых

4 августа 2019

На гарызонце - пяты мільён тон! Сельгасарганізацыі нашай краіны паскараюць тэмпы ўборкі зерневых. Адзнаку ў адзін мільён тон услед за Брэсцкім рэгіёнам пераадолела і Мінская вобласць. Задача - не проста ўбраць з палёў, але і ператварыць пшаніцу, жыта або рапс у якасны тавар! Гэтым як раз і займаюцца камбінаты хлебапрадуктаў. Адны з найбуйнейшых - у сталіцы, а таксама ў Барысаве. Штодня туды прывозяць па 3-4 тысячы тон збожжа, дзе з яго робяць муку, макароны або камбікармы. Усяго ў палях Мінскай вобласці працуюць дзве тысячы камбайнаў. Дарэчы, задзейнічаная і іншая тэхніка, бо пасля ўборкі зямлю трэба прывесці ў парадак: убраць салому, унесці ўгнаенні і зноў засеяць.