Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці працягваюць восеньскія палявыя работы

27 сентября 2016

Зараз актыўна ідзе ўборка кукурузы на зерне, а таксама на корм. Адначасова харчовыя фонды папаўняе і новы ўраджай бульбы. Яе ў цэнтральным рэгіёне сёлета збяруць амаль паўмільёна тон.

Як рыхтуюць вітамінны рацыён на зіму для сельгасжывёлы, і дзе кукуруза прыносіць высокую рэнтабельнасць. "Сакрэты фірмы" слуцкіх аграрыяў - у рэпартажы Аляксея Кандраценкі.

На высокіх хуткасцях, аператыўна, але якасна. Па такім прынцыпе на гэтым полі ўбіраюць кукурузу на сілас. Адна хвіліна - і сямітонны грузавік цалкам загружаны. Інтэнсіўнасці спрыяе і высокая ўраджайнасць "залатой" культуры.

Увесь аб'ём сіласу адразу ж закладваюць у траншэі. Такая салата дзякуючы правільным тэхналогіям захоўваецца доўга, а значыць, у жывёлы будзе свежы корм да наступнага сезона.

Тым часам на суседнім полі гаспадаркі “ВІТКА-АГРА” ў разгары ўборка кукурузы на зерне.

Зрэшты, тут яна яшчэ вышэйшая - сто цэнтнераў з гектара. Менавіта са збожжа зробяць такую патрэбную і высока каларыйную крыніцу энергіі - камбікорм.

На сёння ў цэнтральным рэгіёне намалочана больш за 50 тысяч тон кукурузы на зерне. "Залаты" пасяўны фонд яшчэ фарміруецца. А вось ўраджай зялёнай масы куды больш важкі: у засеках ужо амаль два з паловай мільёны тон. У цэлым ўборку кукурузы завершаць у сярэдзіне кастрычніка. А з улікам такіх позніх культур, як капуста, уборачная тэхніка будзе працаваць у палях практычна да канца восені.