Сёння ў Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя па выніках II З'езда навукоўцаў

21 декабря 2017

Навуковы форум прайшоў на мінулым тыдні. У ім прыняў удзел Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. 2017 стаў сапраўды знакавым для навуковай галіны.

Размова не толькі пра глабальныя адкрыцці, але і пра ператварэнне ўсёй сістэмы. У нашай краіне за 5 гадоў аб'ём выпуску навукова-тэхнічнай і інавацыйнай прадукцыі павялічыўся больш як у 2 разы. Беларускія акадэмічныя арганізацыі выконваюць экспартныя кантракты амаль з 60 краінамі. Ключавым дакументам форуму стаў праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі". У ім вызначаецца будучая мадэль краіны - Беларусь інтэлектуальная. Яе асноўныя складальнікі - лічбавая эканоміка і стварэнне IT-краіны.