Сёння ў Мінск прыбудзе дэлегацыя Калінінградскай вобласці

13 ноября 2017

Беларусь працягвае актыўна развіваць супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі. Сёння ў Мінск прыбудзе дэлегацыя Калінінградскай вобласці. Яе ўзначальвае губернатар Антон Аліханаў. У рамках візіту пройдзе пасяджэнне расійска-беларускага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве. Яго галоўнымі тэмамі стане ўзаемадзеянне ў сферы транспарту, аховы здароўя, будаўніцтва, прамысловасці, культуры і турызму. Госці таксама пабываюць на некаторых буйных прамысловых і аграпрадпрыемствах, у Парку высокіх тэхналогій і цэнтры экатурызму.