Аграрыі Мінскай вобласці намалацілі першы мільён збожжа

5 августа 2015

Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці павялічваюць тэмпы ўборкі збожжавых. На сёння намалочана амаль 800 тысяч тон збожжа. Найбольшы ўклад у агульны каравай пакуль на поўдні цэнтральнага рэгіёна.

Такім чынам сярод 22-х раёнаў самы вялікі ўраджай у Слуцкім раёне - сто тысяч тон. Не нашмат адстаюць хлебаробы Капыльскага - у іх засеках 95 тысяч. Далей ідзе Нясвіжскі раён. Тут аграрыі ўжо намалацілі 65 тысяч тон збожжа.

Што да ўраджайнасці, то тут па-ранейшаму лідзіруе Нясвіж, дзе збіраюць амаль 70 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў Клецкі раён (тут 54 цэнтнеры з гектара) і Дзяржынскі (амаль 50). Агульны паказчык ураджайнасці па вобласці – амаль 38 цэнтнераў.