З сённяшняга дня зніжаецца стаўка рэфінансавання

13 сентября 2017

Згодна з рашэннем праўлення Нацбанка, яна складзе 11 з паловай гадавых і стане лягчэй на паўпрацэнта.

За год гэта ўжо сёмае паніжэнне ключавой стаўкі. За гэты час яна страціла шэсць з паловай працэнтных пунктаў. Нагадаем, падзенне стаўкі рэфінансавання напрамую ўплывае на патанненне крэдытаў для грамадзян і прадпрыемстваў. Такое рашэнне рэгулятар растлумачыў стабільнасцю на фінансавым рынку. Фактычная інфляцыя працягвае памяншацца. У жніўні ў гадавым выражэнні прырост спажывецкіх цэн на ўзроўні ледзь ніжэй як 6 працэнтаў, базавая інфляцыя - каля 5 працэнтаў.