Памятны знак у гонар мужнасці і гераічнасці жыхароў Магілёва ўсталявалі ў мікрараёне Казіміраўка

3 июля 2020
Памятны знак у гонар мужнасці і гераічнасці жыхароў Магілёва ўсталявалі на ўскраіне абласнога цэнтра - у сучасным мікрараёне Казіміраўка. У пачатку Вялікай Айчыннай  тут праходзіла лінія ўмацаваных збудаванняў: гэта частка 25-кіламетровага супрацьтанкавага рова, які гараджане выкапалі, каб стрымаць нямецкую армію. Пазней у гэтых месцах мужна трымалі абарону  байцы Чырвонай арміі.