З восені ў Беларусі заробіць сістэма Tax Free

24 июля 2013

Аб гэтым заявіў сёння на сустрэчы з журналістамі міністр гандлю Валянцін Чаканаў. Ужо хутка замежныя грамадзяне, якія наведалі нашу краіну, змогуць атрымаць зваротную суму ў памеры ПДВ з набытага ў Беларусі тавару не толькі ў пунктах пропуску, дзе знаходзяцца структурныя падраздзяленні банкаў. У найбліжэйшы час буйныя беларускія магазіны павінны падпісаць дамовы з аператарам.


Функцыі аператара Tax Free у Беларусі возьме на сябе Белмытсервіс, яго партнёрамі выступяць - Белпошта і АСБ Беларусбанк. На працягу 30-40 дзён распрацуюць праграмны прадукт, які звяжа ўсіх удзельнікаў працэсу - банкі, пошту, магазіны, мытню і аператара. Да восені вызначаць усе гандлёвыя пункты, якія будуць абслугоўваць пакупнікоў па сістэме Tax Free.