З пачатку верасня ў Мінскай вобласці нарыхтавалі 10 тон журавін

20 сентября 2019

Сезон збору ягады на балотах падоўжыцца да моцных маразоў. Летась да зімы сабралі больш як 40 тон. Сёлета плануюць не менш: ураджай добры - ягады буйныя і іх шмат. Збіраць журавіны можна сертыфікаванымі грабянцамі - яны не пашкоджваюць кусты. А за парушэнне правіл прадугледжаны штраф - каля пяцісот рублёў. Нарыхтоўшчыкі закупляюць у насельніцтва журавіны па тры рублі за кілаграм. Рэалізуюць у магазінах і на сезонных кірмашах. Беларускія ягады і шокава замарожваюць, частку адпраўляюць на экспарт.

Працягласць журавіннага сезона залежыць ад надвор'я. Ягады спеюць на кустах нават позняй восенню. Больш за тое, спецыялісты сцвярджаюць, што больш карысці ва ўраджаі, які паспеў у марозныя ночы.