Беларускія сіноптыкі прагназуюць ліўні

13 августа 2013

Спякота з Беларусі пайшла. На сёння сіноптыкі прагназуюць дажджы, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях - ліўні. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Магчыма ўзмацненне ветру да 18 метраў за секунду. Днём будзе 22 - 28 градусаў вышэй за нуль. Цёплае і дажджлівае надвор'е чакаецца і ў найбліжэйшыя дні. Ападкі спыняцца толькі к выхадным.