Раман Галоўчанка з рабочым візітам адправіўся ў Ташкент, у прыярытэце новая лагістыка і сумесныя праекты

24 апреля 2022

Не сакрэт, што Беларусь узяла выразны курс на Усход пасля таго, як стала зразумела: заходнія суседзі ўчынілі самы сапраўдны эканамічны генацыд. І трэба сказаць, ад такога павароту толькі выйграём. Беларусь і Узбекістан актыўна наладжваюць новую лагістыку і кааперацыю. Сёння пачаўся рабочы візіт прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі ў Ташкент. Выгаднасць сумесных праектаў, нягледзячы на адлегласць, не раз падкрэслівалася на вышэйшым узроўні. У 2018-м з візітам ва Узбекістане быў Аляксандр Лукашэнка, а ў 19-м Мінск прымаў Шаўката Мірзіёева. Пасля была паўза жывых перамоў з-за кавідных абмежаванняў. І вось зараз час расставіць прыярытэты і ацаніць зробленае. 

Два з паловай гады таму была прынята дарожная карта па стварэнні СП у АПК, прамысловасці і медыцыне. Узбекістан - гэта гандлёвыя вароты на рынак сярэднеазіяцкага рэгіёна, а яшчэ вялізныя запасы бавоўны і золата. А руднікам патрэбна надзейная тэхніка. Адным словам, інтарэс узаемны. У Ташкенце ўжо працуе здымачная група "Беларусь 1". Падрабязнасці ў Святланы Лук'янюк (відэа).