Брэст стане адной з ключавых пляцовак Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва

11 сентября 2019
Брэст стане адной з ключавых пляцовак Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, які пройдзе ў лістападзе. Пра гэта распавёў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч. Праект развіцця на мясцовым узроўні падпісалі летась. Дакумент закрануў 12 раёнаў краіны, па 2 у кожнай вобласці. Там адкрыюцца бізнес-інкубатары, а ў наступным годзе па выніках конкурсу пачнецца фінансаванне першых ініцыятыў. Акцэнт на бізнес у рэгіёнах прыкметны ўжо ў праграме тыдня. Так, у адзін з дзён пляцоўкай для ключавых падзей стане Брэст. Мерапрыемствы пройдуць па ўсёй краіне, у праграме  круглыя сталы, спаборніцтвы стартапаў і нават канферэнцыя для падлеткаў. Кульмінацыяй стане ўзнагароджанне лепшага прадпрымальніка Беларусі 2019 года. Беларусь правядзе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ўжо  9-ы раз.