Распрацаваць дарожную карту сумесных праектаў Беларусь прапанавала Манголіі

30 мая 2013

Пра гэта заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з намеснікам Міністра замежных спраў Манголіі Дамбам Ганхуягам. На думку прэм'ер-міністра, Беларусь і Манголія маюць патэнцыял для павелічэння тавараабароту, развіцця супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы.


Прэм'ер-міністр прапанаваў скласці свайго роду дарожную карту праектаў, якія бакі маглі б рэалізаваць у найбліжэйшы час. Кіраўнік урада таксама паведаміў, што ў чэрвені Манголію наведае беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра прамысловасці. Падчас візіту плануецца абмеркаваць умовы і перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў, а таксама рашэнні, якія будуць спрыяць іх развіццю.