Рабочая паездка Андрэй Кабякова па інавацыйных прадпрыемствах Мінскай вобласці

2 декабря 2016

Да канца наступнага года працэнтная стаўка па крэдытах для суб'ектаў гаспадарання павінна знізіцца да 17-18 %. Гэту задачу будзе паслядоўна вырашаць урад. Такія планы па стымуляванні росту эканомікі ў 2017 годзе сёння назваў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падчас рабочай паездкі па інавацыйных прадпрыемствах Мінскай вобласці. Паводле слоў кіраўніка Кабінета Міністраў, менавіта такія кампаніі, напрыклад, у сферы машынабудавання, адпавядаюць прынцыпам "новай эканомікі". А гэта не проста зніжэнне выдаткаў і нарошчванне экспарту за кошт навукаёмістай прадукцыі, але і прыцягненне інвестыцый, а таксама стварэнне рабочых месцаў.

За апошні год на дзелавой карце Мінскай вобласці з'явілася адразу некалькі новых інавацыйных прадпрыемстваў. Напрыклад, гэта кампаніі па выпуску гідраўлічнай прадукцыі, гуматэхнічных кампанентаў для машын і стрэтч-плёнкі для ўпакоўкі.