У Санкт-Пецярбургу пройдзе пасяджэнне Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ

13 октября 2017

Ключавымі будуць пытанні абароны і бяспекі. Удзельнікі пленарнага пасяджэння разгледзяць праекты мадэльных законаў і рэкамендацый, накіраваных на збліжэнне заканадаўстваў краін - удзельніц арганізацыі. У прыватнасці, у пытаннях падрыхтоўкі вайсковых кадраў, аказання міжнароднай прававой дапамогі ў крымінальных справах у галіне процідзеяння тэрарызму. Таксама абмяркуюць рэалізацыю прыярытэтных кірункаў старшынства Беларусі ў АДКБ.