Прайшоў конкурс «Лепшыя тавары Беларусі»

10 марта 2017

Узнагарода як стымул для паспяховай работы. Прадукцыя прадпрыемстваў Мінскай вобласці пацвердзіла статус нумар адзін у рэгіёне і краіне. Аб'ектыўную ацэнку выставіў Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі на штогадовым конкурсе «Лепшыя тавары Беларусі». Традыцыйна не было роўных многім відам малочнай, мясной, хлебнай прадукцыі, а таксама трыкатажу. Прадпрыемствы Мінскай вобласці атрымалі і спецыяльныя ўзнагароды - «Лепшы ў галіне» і «Стабільная якасць».

Па выніках конкурсу прэстыжны і ганаровы знак «Лепшыя тавары Беларусі 2016» упрыгожаць прадукцыю 20 прадпрыемстваў цэнтральнага рэгіёна.