"Прадэкспа": ад малака і мяса да далікатэсаў - убачыць і прадэгуставаць навінкі можна на выставе

14 ноября 2023

Беларускі  экспарт расце штогод. І ён абмежаваны, мабыць, толькі аб'ёмамі вытворчасці. Але і яны на месцы не стаяць. Да таго ж штогод нашы вытворцы прапануюць рынку новыя прадукты. Убачыць і прадэгуставаць усе навінкі можна на выставе "Прадэкспа". Сёння яна адкрылася ў беларускай сталіцы. Тут прадпрыемствы з Беларусі і іншых краін паказваюць увесь асартымент сваёй прадукцыі - ад малака і мяса да далікатэсаў. Што будзе на нашых сталах ужо заўтра? Рэпартаж Вольгі Анішчанкі (відэа).