Праблему з пастаўкамі беларускай малочкі ў Расію плануецца вырашыць да канца тыдня

8 июня 2018

Аб гэтым паведаміў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, які адправіўся ў Маскву на перамовы з намеснікам старшыні ўрада Расіі. З 6 чэрвеня Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на ўвоз некаторых відаў беларускай малочкі ў тары больш за два з паловай літры. Сёння сітуацыю журналістам пракаменціраваў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Аляксандр Сурыкаў таксама адзначыў, што варта больш узважана падыходзіць да такіх рашэнняў.