У Беларусі стартаваў фестываль экскурсаводаў

13 апреля 2019

На гэтых выхадных беларусаў чакае сапраўднае свята гісторыі. У Беларусі стартаваў фестываль экскурсаводаў. Па ўсёй краіне пройдзе 330 экскурсій. Толькі ў сталіцы распрацавана 100 аўтарскіх маршрутаў. Сярод іх можна знайсці класічныя - па знакамітых замках, музеях і вуліцах краіны. А для аматараў актыўнага вольнага часу - пазнавальныя квэсты і велаэкскурсіі. Некаторыя маршруты распрацаваны спецыяльна для дзяцей. Фестываль гісторыі праходзіць у нашай краіне ўжо 10 гадоў. У юбілейным, 2019 годзе, запланавана рэкордная колькасць удзельнікаў.

Экскурсіі па Беларусі бясплатныя. Каб трапіць на іх, трэба прайсці рэгістрацыю на сайце фестывалю. У адзін дзень можна наведаць не больш за тры гістарычныя маршруты. Прадоўжыцца фэст да 21 красавіка.