Прыём заявак на ўдзел у аўкцыёне па продажы будынкаў Завода вылічальнай тэхнікі

10 ноября 2014

Сёння Дзяржаўны камітэт па маёмасці пачаў прыём заявак на ўдзел у аўкцыёне па продажы нявыкарыстаных будынкаў Завода вылічальнай тэхнікі. Комплекс размешчаны на плошчы 3,5 гектара ў цэнтры горада побач з Камароўскім рынкам. Правядзенне аўкцыёну вызначана на 15 снежня. Першапачаткова гэты аб'ект плошчай 60 тысяч квадратных метраў выстаўляўся на продаж адзіным лотам, зараз падзелены на 6 частак.


Тры будынкі, выстаўленыя на продаж з боку вуліц Якуба Коласа і Веры Харужай, маюць гістарычную каштоўнасць і будуць толькі рэканструяваныя. За ўвесь аб'ект з 6 лотаў просяць 930 мільярдаў беларускіх рублёў. Мяркуецца, што на гэтым месцы вырасце гандлёва-забаўляльны цэнтр. Для інвестараў прадугледжаныя прэферэнцыі - бясплатны дагавор арэнды тэрмінам на 50 гадоў. А затраты на перанос вытворчых цэхаў бярэ на сябе дзяржава.