Прэзідэнтам падпісаны ўказ аб інвестыцыйным праекце на Добрушскай папяровай фабрыцы

10 февраля 2020
Яшчэ адно пытанне, якое на асабістым кантролі Кіраўніка дзяржавы: мадэрнізацыя Добрушскай папяровай фабрыкі. Сёння па выніках нядаўняй рабочай паездкі падпісаны ўказ аб інвестыцыйным праекце, які дазволіць арганізаваць вытворчасць кардону на прадпрыемстве. Таксама вызначаны канкрэтныя тэрміны завяршэння інвестпраекта: увод у эксплуатацыю комплексу ў 2020 годзе, выхад на праектную магутнасць у 2022 годзе.