Прэзідэнт Зімбабвэ сёння сустрэўся з прадстаўнікамі беларускага бізнесу

17 января 2019

Цікавасць у супрацоўніцтве выказалі больш за 50 прадпрыемстваў лёгкай, хімічнай прамысловасці, будаўнічай і транспартнай сфер. Самая вялікая ўвага - машынабудаванню. У Зімбабвэ ўжо паспяхова працуе наша тэхніка, а зараз прапрацоўваюцца новыя кантракты. Сёлета плануюцца пастаўкі трактароў, сеялак, сядальных цягачоў і паўпрычэпаў. Адна з кампаній ужо сёння заявіла аб гатоўнасці закупіць каля 200 грузавікоў МАЗ.

Рональд Аджара, дырэктар кампаніі: "Мы аддаем перавагу МАЗу, таму што ў кампаніі выдатна наладжана сэрвіснае абслугоўванне. Заўсёды ёсць запчасткі, іх ніколі не трэба доўга чакаць. Наша кампанія закупіць каля 200 грузавікоў. А патрэбнасць Зімбабвэ можа дасягаць і тысячы адзінак".

Уладзімір Улаховіч, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: "Мы маем сёння зачын па машынабудаванні. У нас сур'ёзныя амбіцыі і магчымасці па сельскагаспадарчай тэматыцы. Зімбабвэ вельмі інтэнсіўна развівае інфраструктуру, лагістыку, транспарт. Гэта яшчэ адна наша тэма. Мы можам комплексна падыходзіць да нашага супрацоўніцтва. Трэба аддаць належнае, што наш высокі госць арыентаваны на канкрэтныя эканамічныя вынікі".

Для эфектыўнай працы эканоміцы Зімбабвэ патрэбныя высокакваліфікаваныя кадры. Беларускія ВНУ гатовыя прыняць на навучанне студэнтаў з гэтай краіны.