Сама цэлюлоза - таксама толькі паўфабрыкат. І для таго каб максімальна рупліва выкарыстаць драўніну, неабходны свой выпуск гатовай прадукцыі. А гэта, напрыклад, шпалеры, кардон, офісная папера, экапакаванне, сурвэткі і папяровыя рушнікі. Адгэтуль даручэнне Прэзідэнта - дапоўніць магутнасці завода яшчэ адным цэхам. Праект дарагі, але ён акупіцца, улічваючы новыя экалагічныя стандарты ў Беларусі і паскораны пераход з пластыку на зялёную тару і ўпакоўку.
Віскозная цэлюлоза - made in Belarus
Не плануюць адкладваць і яшчэ адзін праект - вытворчасць віскознай цэлюлозы. Яна значна больш трывалая і выкарыстоўваецца як у побыце - ад тканіны да пакавання, так і ў вытворчасці - у выглядзе плёнкі і шырокага спектру пакрыццяў. Падчас размовы з калектывам камбіната Прэзідэнт падзякаваў спецыялістам за добрую працу і арыентаваў на скарэйшае замяшчэнне імпарту і выхад на новыя экспартныя рынкі.Сустрэча Прэзідэнта з калектывам Светлагорскага ЦКК
Традыцыйна шчыра Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні завадчан. Яны датычыліся будучыні для прадпрыемства, экалогіі і клімату, дыверсіфікацыі нафтавых паставак. Прэзідэнт распавёў пра дэталі перамоў у Сочы і беларускую пазіцыю.