Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі па тэлефоне абмеркавалі ўзаемадзеянне ў нафтагазавай сферы

10 октября 2016

Бакі пацвердзілі дасягнутыя дамоўленасці, паводле якіх на ўзроўні камерцыйных арганізацый у 2016 захоўваецца методыка цэнаўтварэння на прыродны газ аналагічна мінуламу году. Расія пры гэтым выказала гатовасць ужыць механізм міжбюджэтнай кампенсацыі, сродкі ад якой будуць скарыстаныя для паніжэння цаны на газ для нацыянальных спажыўцоў у Беларусі. Такім чынам, будзе забяспечаны выхад на траекторыю паслядоўнага збліжэння кошту блакітнага паліва для беларускіх і расійскіх спажыўцоў. У 2019 роўныя ўмовы па цане на газ атрымаюць вытворцы энергіі. А ў 2025 - усе спажыўцы газу. "Гэтае рашэнне беларускі бок разглядае як кампраміснае і адпаведнае інтарэсам абодвух бакоў", - адзначылі ў беларускім урадзе.