Прэм'ер-міністр Латвіі наведаў індустрыяльны парк "Вялікі камень"

8 февраля 2018

Таксама ў праграме візіту латвійскага прэм'ера было і наведванне індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Дарэчы, Марыс Кучынскіс стаў першым замежным прэм'ер-міністрам, які наведаў маштабную будоўлю ў Смалявіцкім раёне. Цікавасць да праекта не выпадковая. Удзел - прамы шлях нарасціць транзітныя патокі на латвійскія порты праз нашу краіну. Акрамя таго, у індустрыяльны парк запрасілі латвійскі бізнес. Кіраўнік парка - Аляксандр Ярашэнка нагадаў, што краіны прапрацоўвалі стварэнне вытворчасці ў сферы фармацэўтыкі. І выказаў надзею, што партнёры неўзабаве вернуцца да абмеркавання гэтага пытання.