Прадпрыемства ў Гатаве павялічвае пастаўкі скуранога палатна ў краіны Афрыкі, Азіі і Еўропы

12 октября 2016

Маштабная мадэрнізацыя і нарошчванне экспартных паставак. Тэмпы тэхнічнага абнаўлення самай буйной гарбарнай фабрыкі краіны сёння ацаніў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. За тры гады ў мадэрнізацыю вытворчасці ўкладзена 12 мільёнаў еўра. Інвестыцыі дазволілі павысіць якасць тавару. Сёння беларускае скураное палатно закупліваюць абутковыя і мэблевыя фабрыкі Азіі, Афрыкі і Заходняй Еўропы. Рэпартаж Надзеі Сербіненкі.

Яшчэ пяць гадоў таму далейшы лёс Мінскай гарбарнай фабрыкі быў пад вялікім пытаннем. Устарэлае абсталяванне, выпуск неканкурэнтаздольнай прадукцыі, недахоп свежых дызайнерскіх ідэй. Сітуацыя кардынальна змянілася ў 2013-м, калі, згодна з распараджэннем Кіраўніка дзяржавы, пачалася маштабная мадэрнізацыя прадпрыемства. І сёння ўжо можна казаць аб значных поспехах гарбарнай галіны.

Фабрыка ў Гатаве – найбуйнейшы ў Беларусі вытворца мэблевай, галантарэйнай і абутковай скуры. Мадэрнізацыю прадпрыемства сёння ацаніў прэм'ер-міністр Беларусі ндрэй Кабякоў.

Выпускаць якасны тавар, запатрабаваны ў тым ліку і за мяжой, прадпрыемству дазваляе сучаснае абсталяванне і новыя тэхналогіі. Новыя бочкі для залення і дублення скуры, машыны для дэкаратыўнай апрацоўкі палатна, шліфавальныя ўстаноўкі – інвестыцыі ў мадэрнізацыю цэхаў склалі амаль 12 мільёнаў еўра. Дырэктар прадпрыемства Мікалай Ермакоў прыводзіць наглядны прыклад: калі раней прадпрыемства вырабляла скуру толькі ніжэйшых (шостага і сёмага) гатункаў, то сёння другога і першага.

Тэхналогію апрацоўкі скуры беларускія майстры запазычылі ў італьянцаў - заканадаўцаў моды ў гэтай індустрыі. Вытворчасць скуры на мінскім прадпрыемстве сёння ні ў чым не саступае сусветным лідарам у гэтай сферы.

Прадукцыя Мінскага гарбарнага завода запатрабаваная і за мяжой: у Індыі, Кітаі, Вялікабрытаніі і нават Італіі – сусветным лідары па вытворчасці мадэльных сумак і абутку.

Цалкам завяршыць тэхнічнае абнаўленне на Мінскай гарбарнай фабрыцы плануюць у наступным годзе. Гэта дазволіць не толькі павысіць якасць беларускага абутку, галантарэі, але і нарасціць пастаўкі беларускай скуры за мяжу.