"Святы павінны быць для ўсіх!" Лукашэнка даў даручэнні ўраду па асартыменце ў малых населеных пунктах

27 ноября 2023

Кіраўнік дзяржавы сёння праводзіць нараду з удзелам кіраўніцтва ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта, а таксама МЗС.

Абмяркоўваюць два вялікія блокі пытанняў. Па-першае, міжнароды парадак. У цэнтры ўвагі - сустрэчы і перамовы, якія плануюцца. Па-другое, пытанні ўнутранага характару - размова першым чынам аб функцыянаванні эканомікі. Напярэдадні святаў Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў па забеспячэнні харчовага рынку.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што апошнім часам у яго адрас паступаюць адпаведныя скаргі ад людзей. "Я разумею, раблю скідку на ўсякія акалічнасці. Але звяртаецца нямала людзей, якія скардзяцца на забеспячэнне самым неабходным. Яшчэ раз гавару, я раблю скідку: нешта не спадабалася, настрой дрэнны - з дапамогай інтэрнэту звярнуліся да Прэзідэнта. Але дыму без агню не бывае", - адзначыў беларускі лідар.

Усе падрабязнасці размовы ў Прэзідэнта - у нашых наступных інфармацыйных выпусках.