Урад Беларусі прадоўжыць экспарцёрам тэрмін вяртання валютнай выручкі

5 апреля 2017

Урад Беларусі гатовы дапамагчы экспарцёрам прадаўжэннем тэрміна вяртання валютнай выручкі. Прадпрыемствы і іх дылеры змогуць больш рацыянальна і свабодна прадаваць сваю прадукцыю, маючы запас часу. Аб гэтым сёння заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць. У зносінах з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі шматпрофільнага прадпрыемства "Лёгпрамразвіццё", а таксама Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, былі закранутыя самыя розныя тэмы. У тым ліку, Кіраўнік Савета Міністраў адзначыў і тое, што задача па павелічэнні сярэдняй зарплаты да тысячы рублёў выканальная. Абмеркавалі і актуальнае пытанне дэфіцыту ў кампаній абаротных сродкаў.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Патэнцыял па продажах і рынках прамысловых прадпрыемстваў добры. Гэта значыць, перспектывы аднаўлення эканамічнага росту прысутнічаюць. Але трэба вырашыць шэраг момантаў, звязаных з фінансавым аздараўленнем прадпрыемстваў, з магчымасцю іх падсілкаваць абаротнымі сродкамі. Але ўсе павінны разумець, што адваротныя сродкі - гэта ж грошы. Грошы гэтыя будзем адшукваць, будзем падтрымліваць, але самае галоўнае тое, што самі кіраўнікі прадпрыемстваў павінны бачыць перспектыву".

І сёння ж прэм'ер-міністр ацаніў вынікі рэалізацыі інвестпраектаў і мадэрнізацыі на прадпрыемстве "Белшына". Зараз на гэтым прадпрыемстве асвойваецца выпуск звышгабарытных шын для самазвалааў грузападымальнасцю да 220, а ў перспектыве і 450 тон. Акрамя таго, Андрэй Кабякоў закрануў пытанне стварэння новых рабочых месцаў у Бабруйску. Іх у горадзе сёлета, згодна з планам, з'явіцца 1200.