Страты збожжавых з-за засухі сельгасарганізацыі кампенсуюць за кошт кукурузы

27 июня 2018

Страты збожжавых, якія ў Мінскай вобласці выклікала майская засуха, сельгасарганізацыі кампенсуюць за кошт кукурузы. Як расказалі сёння ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама, залатыя катахи сёлета павінны паказаць добрую ўраджайнасць. Адначасова працягваецца і перасяванне на падгарэлых палях кармавых культур. Усяго ў цэнтральным рэгіёне трэба перасеяць больш за 20 тысяч гектараў. Такім чынам аграрыі дасягнуць галоўнай мэты - максімальна забяспечыць жывёлагадоўлю кармамі.

Сяргей Ляўковіч, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама: "Каб кампенсаваць недабор збожжа ў краіне і Мінскай вобласці, у першую чаргу для развіцця птушкагадоўлі і свінагадоўлі, у нас сёння нядрэнны стан пасеваў кукурузы. Завяршаецца яе падкормка. Мы планавалі 30 000 га ўбраць на зерневыя, але будзе больш плошчаў - 40 000 га. Кукуруза ў нас у добрым стане, мы на яе спадзяемся".

Сярод культур, якія на палях занялі месца збожжавых, пайза, алейная рэдзька, гарчыца. У найбліжэйшыя два тыдні дзякуючы дажджам усходы пакажуць свой патэнцыял. А праз паўтара-два месяцы аграрыі плануюць атрымаць дадатковы корм для жывёлы ў выглядзе зялёнай масы.