Пасяўная кампанія пачалася ў Беларусі - ад каго залежыць харчовая бяспека краіны?

20 марта 2022
Добрае надвор'е - час сеяць! Пасяўная кампанія пачалася ў Беларусі. Аднымі з першых да яе прыступілі гаспадаркі Брэсцкай вобласці. Сёлета тэхніка выйшла ў палі трохі пазней, чым летась. Набраць масавы размах перашкаджаюць начныя замаразкі. Ёсць і іншыя складанасці: з-за таго, што зіма ў рэгіёне была амаль без снегу,  глебы зараз сухія. Каб у будучыні раслінам не пагражала засуха, зараз вільгаць неабходна закансерваваць. Вырашаць гэтыя і іншыя важныя задачы аграрыям дапамагаюць тэхналогіі і, вядома, падрыхтаваныя кадры. 

Расказвае Марыя Тройніч.