Дзмітрый Крутой: За восем месяцаў года на прадуктах і праграмах IT-кампаній удалося зарабіць 1 мільярд 400 мільёнаў долараў

11 ноября 2019

У наступным годзе ў экспартным кошыку Беларусі будуць пераважаць менавіта паслугі IT-сектара (рост на 12 %) і транспартныя грузаперавозкі - аўто, чыгуначныя і авія (не менш за 5 %). Пра гэта ў “Галоўным эфіры” заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой. За восем месяцаў года на прадуктах і праграмах IT-кампаній удалося зарабіць 1 мільярд 400 мільёнаў долараў. Да такой лічбы павінны падцягвацца і астатнія. Па кожным напрамку галіновыя міністэрствы распрацоўваюць канкрэтныя праграмы. Рост знешняга гандлю ў 2020 годзе запланаваны з прыбаўкай больш чым на 3,5 %.